Ларыса Беражнова
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 3 траўня 1970
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 28 кастрычніка 2022
Дата вызвалення: 19 верасня 2023
Суддзя: Шылько Алена
Справы: Справа Зельцэра
Ларыса Уладзіміраўна Беражнова была затрымана ў Мінску па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
У пачатку жніўня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе адбыўся разгляд справы Ларысы. Суддзя Алена Шылько прысудзіла ёй 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прызначыла штраф памерам 200 базавых велічыняў.
Жанчына адбывае свой тэрмін з канца кастрычніка 2022 г. у гомельскай жаночай калоніі № 4.
Па падліках праваабаронцаў, мусіць выйсці на волю 21 верасня 2023 г.