Лаліта Козырава

Дата нараджэння: 17 лютага 2002

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Качалава Наталля

21-гадовую Лаліту Козыраву абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо ўдзеле ў іх паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Да суда Лаліта Козырава знаходзілася на волі, пад паручальніцтвам.

У судзе Жлобінскага раёна 21 чэрвеня 2023 года ёй прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў. Справу разглядала суддзя Наталля Качалава.

14 ліпеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Жыхарку Жлобіна апазналі па кашулі і асудзілі за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 года

У судзе Жлобінскага раёна 21 чэрвеня 2023 года вынесены прысуд яшчэ адной удзельніцы жнівеньскай акцыі пратэсту 2020 года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»