Ладарыя Кузняцова

Дата нараджэння: 12 траўня 1994

Дата затрымання: 24 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Фядчук Таццяна

Пракурор: Рыбакоў Уладзімір

У судзе Дзяржынскага раёна 19 ліпеня 2023 года вынеслі прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў Фаніпалі 14 жніўня 2020 года мясцовай жыхаркі Ладарыі Ігараўне Кузняцовай. Суддзя Таццяна Федчук прызначыла ёй паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) адзін год "хатняй хіміі". Паводле версіі абвінавачвання, яна "у мэтах нагнятання незадаволенасці, напружанасці і пратэстных настрояў у грамадстве, яго правакавання, пры руху дэманстравала стужачку белага колера". Ладарыю затрымлівалі па відэа з акцыі пратэсту 24 студзеня пасля ператрусу, але абралі меру стрымання, не звязаную з пазбаўленнем волі. 

Пракурор Уладзімір Рыбакоў запрасіў для Ладарыі адзін год і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Паводле яго, "раскаяння ў Кузняцовай, па сутнасці, няма, таму што на яго пытанне аб палітычных поглядах яна адказала, што прытрымліваецца нейтральнай, не ўдзельнічае ні ў якой палітыцы, але, тым не менш, па месцы жыхарства былі выяўленыя экстрэмісцкія налепкі ("Стоп война"," Нет войне", "Люблю Украину") і іншыя атрыбутыка". 

Жыхарку Фаніпаля асудзілі за ўдзел у акцыі пратэсту з белай стужкай

У судзе Дзяржынскага раёна 19 ліпеня 2023 года вынеслі прысуд за ўдзел у акцыі пратэсту ў Фаніпалі 14 жніўня 2020 года мясцовай жыхаркі Ладарыі Кузняцовай.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»