Лабарант з Сянно

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

У Сянно юнака асудзілі за сарваны сцяг

Прозвішча асуджанага пакуль невядомае — ягоны суд так і не з'явіўся ў публічнай базе судовых працэсаў. Вядома, што прысуд быў агучаны 25 студзеня 2023 года.

Па матэрыялах абвінавачання, малады хлопец, які працуе лабарантам, пасля 11 гадзін вечара ішоў з дому ў бар і па дарозе на мясцовай канторы райспажыўтаварыства ўбачыў чырвона-зялёны сцяг. Ён падскочыў, каб сарваць яго, але з першага разу гэта не ўдалося — сцяг вісеў досыць высока. Таму прыйшлося падскокваць яшчэ раз. Другі раз быў паспяховым і акрамя самога палотнішча ўніз паляцелі і часткі канструкцыі да якой сцяг быў прымацаваны, паведамляе orsha.еu.
 
У выніку юнаку вынеслі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1,5 года («хатняй хімііі») за абразу дзяржаўнага сімвала (арт. 370 КК РБ), а таксама прызначылі кампенсацыю дробных страт для ўладальніка сцяга.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»