Ксенія Луцкіна
журналістка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 лютага 1984
Дата затрымання: 22 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
Вынік суда: 8 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Фалькоўская Таццяна
Групы: Журналісты
Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя, Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Ксенія Алегаўна Луцкіна — журналістка. Да жніўня 2020 года працавала ў Белтэлерадыёкампаніі. Пасля выбараў яна далучылася да страйку супрацоўнікаў холдынгу, а затым сышла з пазіцыі карэспандэнта тэлеканала "Беларусь 2" і ўвайшла ў асноўны склад Каардынацыйнага савета.
Палітзняволеная мае пухліну мозгу.
Пазней Ксенія казала аб тым, што разам з іншымі журналістамі, якія звольніліся, яны плануюць стварыць "альтэрнатыўнае тэлебачанне" на YouTube. Праект развіваўся ў тым ліку пры ўдзеле Акадэміі Прэс-клуба. Першыя перадачы былі запісаныя, запуск павінен быў адбыцца ў студзені 2021.
Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 на бульвары Мулявіна — недалёка ад ЦУМа, куды яна выйшла за пакупкамі. На працягу чатырох гадзін — прыкладна да 20.30 — дома ў Ксеніі праходзіў ператрус (або агляд). У яе канфіскавалі камп'ютар, тэлефон, флэшкі і дакументы.
31 снежня 2020 стала вядома, што Ксеніі Луцкіной прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэксу — ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры. Пазней гэтая справа была закрытая, а Ксеніі выставілі новае абвінавачанне паводле арт. 357 Крымінальнага кодэксу (Змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады).
7 ліпеня 2022 г. справу палітзняволенай накіравалі ў Вярхоўны суд. Генпракуратура сцвярджае, што Ксенія Луцкіна займалася стварэннем "грамадскага беларускага інтэрактыўнага тэлебачання, мэта якога – утойванне і скажэнне рэальных фактаў, эскалацыя пратэснай актыўнасці, стымуляванне расколу ў беларускім грамадстве, фармаванне ў людзей негатыўнай думкі аб дзейнасці дзяржорганаў".
1 верасня 2022 г. Мінскі гарадскі суд пачаў разгляд справы Ксеніі.
28 верасня 2022 года суддзя Таццяна Фалькоўская асудзіла журналістку да 8 гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму. Вядома, што палітзняволеная адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні на імя Лукашэнкі.
На пачатку лістапада яе перавялі з СІЗА-1 у гомельскі СІЗА-3.
Вярхоўны суд 27 снежня разглядзеў апеляцыйную скаргу Ксеніі Луцкіной: прысуд пакінулі без зменаў, а скаргу без задавальнення.
Напярэдадні Новага года Ксенія сустрэлася ў СІЗА з сынам.
13 студзеня 2023 г. МУС дадаў палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".
У сярэдзіне студзеня 2023 г. палітзняволеную журналістку этапавалі ў гомельскую жаночую калонію № 4.
У лютым Ксенія перахварэла на двухбаковую пнеўманію. Вядома, што праз стан здароўя палітзняволеную вызвалілі ад работ у прамысловай зоне.
У ліпені 2023 г. стала вядома, што бацькі палітзняволенай збіраюць дакументы для памілавання для перадачы ў калонію.
Выйшла на волю па памілаванні 20 жніўня 2024 г.
Мінімум 13 палітвязняў выйшлі на волю па памілаванні, сярод іх — Ксенія Луцкіна і Васіль Бераснёў
Вынесены суровы прысуд журналістцы Ксеніі Луцкіной
Суд над журналісткай Ксеніяй Луцкіной працягнецца найменей да 24 верасня
"Кожны дзень на абязбольвальных уколах, раніцай і ўвечары"
15 год працавала на БТ, а цяпер апынулася ў СІЗА за спробу стварыць альтэрнатыўны канал
Што вядома пра затрыманне Ксеніі Луцкіной?