Ксенія Турубчук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Круковіч Алена

Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў

Ксенію Ігараўну Турубчук і Дзмітрыя Іванавіча Мірашнічэнка асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняй хіміі"). Вядома, што іх судзілі за ўдзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла 13 верасня 2020 года ў Берасці. 23, 24 і 26 красавіка 2024 года справу разглядала суддзя Алена Круковіч.

Асудзілі яшчэ двух фігурантаў "карагоднай справы" ў Брэсце

23, 24 і 26 красавіка 2024 года суд Брэсцкага раёна разгледзеў крымінальную справу супраць Ксеніі Турубчук і Дзмітрыя Мірашнічэнкі. Справу разглядала суддзя Алена Круковіч, паведамляе "Берасцейская Вясна".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»