Крысціна Вячоркіна

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі

Крысціна Вячоркіна з'яўлялася дырэктаркай салона прыгажосці “Мільфей”. Яна маці трох непаўнагадовых дзяцей. Яе абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Да суда знаходзілася пад падпіскай аб нявыездзе.

Суд Партызанскага раёна Мінска 17 студзеня 2023 года прызнаў Вячоркіну вінаватай і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд задаволіў грамадзянскі пазоў КУП “Мінсктранс” на суму 47 716 рублёў. Справу разглядала суддзя Наталля Дзядкова.

Аўтамабіль і кампутарная тэхніка засталася пад арыштам да вырашэння пытання з грамадзянскім пазовам. 

Па тры гады "хатняй хіміі" вынесла тром удзельнікам акцый пратэсту суддзя Дзядкова

Суд Партызанскага раёна Мінска цягам 13 і 17 студзеня вынес адразу тры прысуды ўдзельнікам акцый пратэсту ў 2020 годзе, абвінаваціўшы іх у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх. (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»