Клім Сінкевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жывіца Алена

Клім Сінкевіч

Сінкевіч Клім Аляксандравіч быў асуджаны паводле ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

Пасля таго, як у снежні 2021 года затрымалі сваяка Кліма, з якім ён быў на адным з маршаў у 2020 годзе, Клім вырашыў не чакаць свайго затрымання і з'ехаў у Маскву. Праз некалькі дзён у кватэру да яго бацькоў прыйшлі супрацоўнікі сілавых структур у пошуках Кліма. Праз паўтара года на ягоны беларускі адрас пачалі прыходзіць позвы з ваенкамата, бо скончылася адтэрміноўка ад войска. Клім вырашыў з'ездзіць у РБ, прайсці медкамісію. Улетку 2023 года пасля прыезду ў Беларусь яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК, пры затрыманні ён быў моцна збіты. На яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 года, да суда Клім знаходзіўся ў зняволенні.

Яго справу разгледзелі ў судзе Кастрычніцкага раёна 16 жніўня 2023 года. Асуджаны на 2,5 гады "хатняй хіміі"

У вымушанай эміграцыі. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»