Кірыл Жалудок
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 сакавіка 1987
Дата затрымання: 8 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 жніўня 2023
Суддзя: Гурын Руслан
Групы: Дзеячы культуры
Кірыл Аляксандравіч Жалудок — спявак, паэт, дыджэй з Гродна. Быў затрыманы 8 жніўня 2022 года па абвінавачванні ў абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу). Яго змясцілі ў СІЗА.
У судзе Ленінскага раёна Гродна 8 снежня 2022 г. Кірыла прызналі вінаватым і асудзілі да года зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.
Па падліках праваабаронцаў, летам 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з Турмы № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.
Дыджэя з Гродна асудзілі на год калоніі за абразу Лукашэнкі
У судзе Ленініскага раёна Гродна 8 снежня асудзілі палітзняволенага Кірыла Жалудка.