Кірыл Шчаглоў
Дата нараджэння: 17 кастрычніка 2003
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кедаль Дзмітрый
Шчаглоў Кірыл Андрэевіч асуджаны па ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асуджаны разам з Максімам Рушніцкім і Аляксандрам Належынскім.
Прысудам суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна ад 3 лютага 2022 года асуджаны да 1 года і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
Пазней прысуд замянілі на 3 месяцы калоніі.
Кірыл вызваліўся, а ў лютым 2023 г. скончыў жыццё самагубствам.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.