Кірыл Суслін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 12 студзеня 1992
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 18 красавіка 2023
Дата вызвалення: 22 чэрвеня 2023
Суддзя: Кулеш Віталь
Справы: Справа Зельцэра
Кірыл Данілавіч Суслін быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Вядома, што яму выставілі абвінавачванні паводле ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 368 КК (Абраза Лукашэнкі).
26 снежня 2021 Кірыл быў пераведзены са Следчай турмы № 8 у мінскі СІЗА-1.
У лісце да маці палітвязень пісаў, што яму прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні, але ён адмовіўся, бо не лічыць сябе вінаватым.
Напрыканцы снежня 2022 г. Кірыла перавялі ў гродзенскую Турму № 1.
У Гродзенскім абласным судзе 6 лютага 2023 г. Віталь Кулеш пачаў разглядаць справу палітвязня — у выніку толькі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 17 лютага 2023 года ён палічыў віну Кірыла даказанай і пастанавіў пакараць яго зняволеннем тэрмінам на два з паловай гады ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прызначаны на 18 красавіка 2023 г. у Вярхоўным судзе.
У сярэдзіне траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень быў этапаваны ў ПК № 17.
22 чэрвеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Вынесены прысуд Кірылу Сусліну, якога абвінавацілі па некалькіх пратэсных артыкулах, а судзілі па "народным"