Кірыл Рамашко
Дата затрымання: 5 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Кірыл Сяргеевіч Рамашко — удзельнік акцыі пратэсту ў Салігорску ў жніўні 2020 года. Быў затрыманы 5 жніўня 2021 года.
Кірылу прад'явілі абвінавачванне па арт. 363 Крымінальнага кодэксу (супраціўленне супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак) і па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Асуджаны на два гады і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.
![]()
Салігорцаў асудзілі за актыўны ўдзел у акцыі пратэсту і супраціўленне міліцыянтам