Кірыл Пятрэнка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 13 верасня 1987
Дата затрымання: 19 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 траўня 2023
Суддзя: Мажэйка Святлана
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Гомель
Кірыл Вячаслававіч Пятрэнка — ураджэнец Украіны, да суда знаходзіўся на волі, пад асабістым паручальніцтвам.
Асуджаны па крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса) да пазбаўлення волі на тэрмін адзін год з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Утрымліваўся ў СІЗА-3.
У траўні 2023 г. палітзняволены выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
За заклікі да забастоўкі на “Гомсельмашы” ўраджэнцу Украіны прысудзілі адзін год калоніі