Кірыл Піліпук

Дата нараджэння: 31 жніўня 1983

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Клышпач Іна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

«Буду адзначаць тыдзень». За каментар пра планы пасля смерці Лукашэнкі — 2 гады «хіміі»
3 траўня 2021 года жыхар Брэста Кірыл Піліпук убачыў у «Аднакласніках» карцінку з Лукашэнкам у труне і вырашыў пакінуць каментар: «Калі гэты клоун здохне, я буду адзначаць тыдзень».
Пасля за гэты каментар распачалі крымінальную справу па ч.1 арт.368 КК РБ (Знявага Прэзідэнта РБ). А 10 і 11 сакавіка 2022 года адбыўся суд. Працэс разглядаўся ў Маскоўскім судзе Брэста.
На судзе быў абвешчаны вынік судова-лінгвістычнай экспертызы. Паводле яе, у згаданым каментары «маецца негатыўная ацэнка Прэзідэнта РБ, выражаная словам "клоун"».
У выніку суддзя Іна Клышпач прысудзіла Піліпуку прысудзілі 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").

Планы пасля смерці Лукашэнкі: "Буду адзначаць тыдзень"

10 і 11 сакавіка 2022 года ў судзе Маскоўскага раёна горада Брэста прайшоў судовы працэс над Кірылам Піліпуком. Яго абвінавацілі ў публічнай абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»