Кірыл Паўлавец
будаўнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 чэрвеня 1990
Дата затрымання: 4 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 жніўня 2021
Дата вызвалення: 21 верасня 2023
Суддзя: Фёдарава Марына
Пракурор: Маліко Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
Кірыл Анатольевіч Паўлавец - будаўнік з Мінску, па адукацыі трэнер па барацьбе. Мае дзяцей 2 і 4 гадоў.
Быў затрыманы 4 кастрычніка пасля «Марша вызвалення палітвязняў». Калі Кірыл быў ужо дома, яму патэлефанавалі з незнаёмага нумару, папрасілі выйсці ва двор і адагнаць машыну. Там яго і затрымалі людзі ў балаклавах.
Па арт. 23.34 КаАП Кірыла асудзілі на 14 сутак арышту, але на волю ён так і не выйшаў. Яму прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Мужа пасадзілі за пратэсты, жонку з дваімі дзецьмі высяляюць са здымнай кватэры
Гісторыя затрымання Кірыла Паўлаўца
У судзе Савецкага раёна Мінска 5 красавіка 2021 года вынесены прысуд па крымінальнай справе палітычнага зняволенага Кірыла Паўлаўца. Яму прысудзілі тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (хімія).
Выйшаў на волю ў верасні 2023 г.
"За што вас збівалі? Казалі, што змагар". У Мінску пачаўся суд над будаўніком Кірылам Паўлаўцом
Суд над палітвязнем Паўлаўцом перанесены – не з’явіўся сведка Аляксандр Аляксандраў
Прысуд Паўлаўцу - тры гады "хіміі". Ён вызвалены з-пад варты