Кірыл Нгуен

Дата нараджэння: 8 снежня 1993

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сівец Іна

Справы: Пратэсты Мінск

Кірыл Нгуен

Нгуен Кірыл Куокавіч быў асуджаны ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу з 7 па 10 траўня 2024 года разгледзела суддзя Іна Сівец. Вынік суда — "хатняя хімія". 

12 ліпеня 2024 года будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Любоў Сімахіна.

26 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»