Кірыл Малышэнка

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 28 красавіка 2000

Дата затрымання: 8 студзеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 студзеня 2022

Дата вызвалення: 3 студзеня 2024

Суддзя: Качалава Наталля

Справы: Пратэсты Жлобін

Кірыл Аляксеевіч Малышэнка жыхар Жлобіна, 16 снежня 2021 года асуджаны па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак) на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. 

З 8 студзеня 2022 года адбывае пакаранне ў ПУАТ-7.

Па стане на пачатак 2024 г. мусіць быць вызвалены.

За жнівеньскія акцыі пратэсту ў Жлобіне асудзілі яшчэ двух юнакоў

Суд Жлобінскага раёна 16 снежня 2021 года вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да Іллі Кадзетава і Кірылы Малышэнкі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК РБ).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»