Кірыл Кятурка

памёр у эміграцыі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Дата нараджэння: 20 снежня 2003

Дата затрымання: 3 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта

Пракурор: Траццякова Алена

Справы: Пратэсты Гродна

Кірыл Кятурка. Фота: spring96.org

Кірыла Алегавіча Кятурку прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда, ён знаходзіўся ў зняволенні з 3 лютага 2022 года. 

Справу 6 траўня 2022 года разгледзела суддзя Маргарыта Ланцэвіч з удзелам народных засядальнікаў Л. В. Якалцэвіч і Л. Д. Кашырынай. Бок дзяржабвінавачання падтрымала Алена Траццякова. Следчым па справе хлопца быў старшы лейтэнант юстыцыі Дзмітрый Бакун

Праз амаль год хлопцу хацелі змяніць «хатнюю хімію» на калонію, але ён паспеў з'ехаць з Беларусі. Знаходзячыся ў бяспецы, Кірыл распавёў пра год «хатняй хіміі» ў Гродна і ўзмацненне пакарання.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пасля ўцёкаў з Беларусі Кірыл жыў у Варшаве. У кастрычніку 2023 года ён знік і перастаў адказваць на паведамленні ў тэлеграм. Яго прыяцель звязаўся з рэдакцыяй MOST і распавёў, што апошні раз Кірыл быў онлайн 10 кастрычніка. Ніхто не ведаў, дзе ён. І толькі праз 11 дзён яго сям'і патэлефанавалі з беларускай амбасады ў Варшаве і паведамілі, што Кірыла знайшлі павешаным у польскай турме 20 кастрычніка: "Вядома, усе былі ў шоку і не разумелі, як ён апынуўся ў турме і тым больш павешаным".

Паводле інфармацыі MOST, Кірыла затрымалі ў Варшаве 10 кастрычніка 2023 г. за махлярства ў інтэрнэце. Крыніца рэдакцыі паведаміла, што былы палітвязень звязаўся з групай махляроў, якая, хутчэй за ўсё, займалася крадзяжом грашовых сродкаў з банкаўскіх рахункаў.
Папярэдняя версія следства — суіцыд. Так напісана і ў заключэнні, якое перадалі разам з целам у Беларусь.

У Кірыла няма сваякоў у Польшчы, якія маглі б на месцы задаць пытанні следству. Эксперты далі заключэнне, што гэта суіцыд, і на целе не было прыкмет гвалту. Цела змаглі перадаць сваякам пры падтрымцы беларускай амбасады. Палякі прапаноўвалі крэміраваць Кірыла, але сваякі ў Беларусі настаялі, каб цела перадалі ў Горадню.

У канцы кастрычніка цела Кірыла перавезлі ў Беларусь. Яго пахавалі ў родным горадзе побач з бацькам 2 лістапада 2023 г.

16 лістапада 2023 г. стала вядома, што па факце смерці былога беларускага палітвязня ў варшаўскім ізалятары ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "давядзенне да самагубства". Цяпер ідзе збор доказаў. Пракурор зрабіў візуальны агляд месца здарэння, было праведзена анатамаванне.

В следственном изоляторе Варшавы нашли повешенным бывшего политзаключённого из Беларуси

Предварительная версия следствия — суицид. Но в самоубийство бывшего политзаключённого из Беларуси верят не все.

"Я з'язджаў з Беларусі, а ў суд ішла папера пра змену пакарання", — "хатні хімік" Кірыл Кятурка

У 2022 годзе 18-гадовага Кірыла Кятурку з Гродна адлічылі з каледжу падчас яго зняволення і асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за каментары і ўдзел у Маршы. Пра свае тры месяцы ў гродзенскай турме год таму ён распавядаў "Вясне". Праз амаль год хлопцу хацелі змяніць "хатнюю хімію" на калонію, але ён паспеў з'ехаць з Беларусі. Знаходзячыся ў бяспецы, Кірыл распавёў "Вясне" пра год "хатняй хіміі" ў Гродна і ўзмацненне пакарання.

Былы студэнт: «Проста змірыўся з тым, што стаў адным з палітвязняў»

18-гадовага Кірыла Кятурку, якога адлічылі з каледжа падчас ягонага зняволення, асудзілі на 2,5 гады «хатняй хіміі» за каментары, якія ён пакідаў у гродзенскіх чатах. Да вызвалення ў зале суда хлопец тры месяцы правёў у гарадзенскай турме. Ён распавёў «Вясне» пра затрыманне, умовы ўтрымання і свае далейшыя планы.

Студэнта асудзілі да 2,5 гадоў "хатняй хіміі" за паведамленні ў чатах і ўдзел у адным Маршы

6 траўня 2022 года ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна вынесены прысуд 18-гадоваму студэнту Кірылу Кятурку. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Яго вызвалілі ў залі суда.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»