Кірыл Грахоўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 23 ліпеня 2002
Дата затрымання: 31 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 7 месяцаў і 21 дзень
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 21 красавіка 2024
Суддзя: Ерафееў Яўген
Справы: Пратэсты Жлобін
Кірыл Ігаравіч Грахоўскі быў асуджаны 21 лістапада 2022 года судом Жлобінскага раёна. Справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разгледзеў суддзя Яўген Ерафееў, які прысудзіў Грахоўскаму 2 гады абмежавання волі.
31 жніўня 2023 г. абмежаванне волі было заменена на пазбаўленне волі ў калоніі тэрмінам 7 месяцаў і 21 дзень.
Адбываць пакаранне Кірыла накіравалі ў папраўчую калонію №3.
9 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Выйшаў на волю 21 красавіка 2024 г.