Кірыл Бекіш
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства, здзейсненае групай асобаў
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Маручак Сяргей
Справы: Пратэсты Брэст
Кірыл Бекіш - асуджаны судом Брэсцкага раёна паводле ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Злоснае хуліганства).
Падставай для пачатку крымінальнай справы стала нанясенне надпісаў віду "3%" на помнік Леніну ў пасёлку Дамачава (Брэсцкі р-н). Паводле версіі следства, надпісы нанеслі шэсць чалавек.
Ад арышту да "хатняй хіміі": шасцярых хлопцаў асудзілі за надпісы на помніку Леніну