Кірыл Барысаў

Дата нараджэння: 11 чэрвеня 1998

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Мельнік Яўгенія

Пракурор: Гузарэвіч Ілля

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня 2023 года ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Мікалаевіча Барысава. Маладога чалавека абвінавацілі ў публічнай абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, у якасці дзяржабвінаваўцы выступаў Ілля Гузарэвіч.

Кірыл Барысаў атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу «хімія».

25 жніўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Пінску юнака асудзілі на два гады "хіміі" за тэлеграм-каментар пра Лукашэнку

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 22 чэрвеня 2023 года ў выязным рэжыме разгледзеў справу супраць пінчука Кірыла Барысава.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»