Дзяніс Каваленка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: К.

Пракурор: С.

17 студзеня 2022 года суддзя К. у судзе Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці, з удзелам дзяржабвінаваўцы С., разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Каваленкі, у якога на ўтрыманні знаходзіцца двое малалетніх дзяцей. У здзяйсненні ім злачынства, прадугледжанага арт. 369 Крымінальнага Кодэкса РБ (Абраза прадстаўніка ўлады).
Паводле абвінавачання, Каваленка, знаходзячыся па месцы жыхарства, пад відэазапісам з назвай «у г. Хойнікі ДАІ без гаспадара без панятых і без пратакола рыюцца ў аўто», на якім адлюстраваны інспектар дарожна-патрульнай службы капітан міліцыі А. і інспектар дарожна-патрульнай службы капітан міліцыі З. у форменным абмундзіраванні супрацоўніка органаў унутраных спраў, у сацыяльнай сетцы Аднакласнікі, апублікаваў два каментары. Пры гэтым Каваленка напісаў пад відэа фразу «бязмежнікі...» з выкарыстаннем нецэнзурнай лаянкі і каментар «Бог ім суддзя».
Такім чынам, "Каваленка наўмысна, публічна, у непрыстойнай форме, прынізіў аўтарытэт, гонар і годнасць А. і З., гэта значыць публічна абразіў прадстаўнікоў улады ў сувязі з выкананнем імі службовых абавязкаў у інфармацыі, размешчанай у глабальнай камп'ютарнай сетцы Інтэрнэт.

Пацярпелы А. паведаміў, што сваімі дзеяннямі Каваленка прычыніў яму маральную шкоду і ацаніў памер грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў 1000 рублёў.
Пацярпелы З. у судовым паседжанні таксама прасіў спагнаць з абвінавачанага на яго карысць грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў, паколькі "пакінутыя Каваленкам каментары прыніжаюць яго гонар і годнасць як асобы і як супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Суд пастанавіў прызнаць Каваленку вінаватым у абразе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў, і на падставе арт. 369 КК Рэспублікі Беларусь прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") са штрафам у памеры 30 базавых велічынь, што складае 960 рублёў.

Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у даход дзяржавы мабільны тэлефон абвінавачанага.
Спагнаць з Каваленкі грашовую кампенсацыю маральнай шкоды на карысць пацярпелага А. 500 рублёў, на карысць пацярпелага З. 500 рублёў.
Спагнаць з Каваленкі дзяржаўную пошліну ў даход дзяржавы ў суме 192 рублёў.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»