Карына Праташчык
Палітзняволеная
Дата затрымання: 24 ліпеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сімахіна Любоў
Месца зняволення: СІЗА-1

Карына Андрэеўна Праташчык родам з Мінска. Яна вельмі творчы чалавек — любіць падарожнічаць, фатаграфаваць і рабіць розныя рэчы рукамі. А пяць гадоў таму стварыла ўласныя развіваючыя карткі для дзяцей. Мяркуючы па сацсетках, у дзяўчыны ёсць муж і непаўналетняе дзіця. Па звестках «Белпола», з 2017 года Праташчык працавала на "Пеленгу". Апошнім часам — кантралёрам аптычных дэталяў і прыбораў 5 разраду ў бюро тэхнічнага кантролю аптычнай і касмічнай вытворчасці. Яна займалася праверкай якасці аптычных вырабаў.
Суд над дзяўчынай пачаўся 3 лютага 2025 году ў Мінскім гарадскім судзе. Справу Карыны разглядала суддзя Любоў Сімахіна. Невядома дакладна, калі яе затрымалі — апошняя актыўнасць у сацсетках Карыны была больш за паўгода таму. Прыкладна ў той жа час, у ліпені 2024 года, адбываўся масавы пераслед супрацоўнікаў "Пеленга". Гэта было звязана з расследаваннем "Белпола", якое грунтавалася на злітых з прадпрыемства дакументах. Супрацоўнікаў "Пеленга" вадзілі на паліграф, а некаторых — звольнілі. Аб крымінальных справах па выніках аблавы да гэтага часу не было вядома.
13 лютага 2025 году яе асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі. Яе прызналі вінаватай паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу (заклікі да дзеянняў, якія наносяць шкоду Беларусі).
![]()
Супрацоўніцу "Пеленга" асудзілі да калонііі