Канстанцін Васіленка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Касцюкевіч Анжэла

Індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Уладзіміравіча Васіленку абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Да суда Канстанцін быў на волі пад грашовым закладам.

Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня 2023 года прызначыў Канстанціну Васіленку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады ("хатняя хімія"). Судовы працэс вяла суддзя Анжэла Касцюкевіч.

Зрабіў сэлфі са сцягам бел-чырвона-белага колеру – два гады "хатняй хіміі"

Суд Ленінскага раёна Мінска 14 снежня 2023 года асудзіў індывідуальнага прадпрымальніка Канстанціна Васіленку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»