Канстанцін Шышко
Дата нараджэння: 17 кастрычніка 1958
Дата затрымання: 26 жніўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Суддзя: Трусевіч Максім
Месца зняволення: СІЗА-1
Канстанцін Аляксандравіч Шышко быў затрыманы напрыканцы жніўня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
У судзе Першамайскага раёна Мінска 6 снежня 2022 г. адбыўся разгляд справы палітвязня. Праваабаронцы высвятляюць прысуд, які вынес суддзя Максім Трусевіч.
Канстанцін утрымліваўся ў СІЗА-1. Актуальнае месцазнаходжанне ўдакладняецца.