Канстанцін Паляк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 13 сакавіка 1987

Дата затрымання: 22 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 лютага 2021

Дата вызвалення: 20 лютага 2024

Суддзя: Кедаль Дзмітрый

Пракурор: Клішын Уладзімір

Справы: Пратэсты Гродна

Канстанцін Алегавіч Паляк - гарадзенец, 23 лістапада 2020 года асуджаны на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). 

Яго, а таксама Дзмітрыя Зімніцкага абвінавацілі ў тым, што яны 12 жніўня 2020 года падчас акцыі пратэсту яны ўжылі гвалт да супрацоўнікаў ДАІ.

Паляк быў прызнаны вінаватым па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у дачыненні да міліцыі). Адбываў тэрмін у ПУАТ № 6. 

Па падліках праваабаронцаў, цалкам адбыў тэрмін зімой 2024 г. 

Судзяць гарадзенцаў за гвалт у адносінах да супрацоўнікаў ДАІ

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 17 лістапада 2020 года распачаўся суд за гвалт у адносінах да супрацоўніка ўнутраных справаў па арт. 364 Крымінальнага кодэкса. На лаве падсудных — гарадзенцы Канстанцін Паляк і Дзмітрый Зімніцкі. Іх абвінавачваюць у тым, што 12 жніўня Паляк ударыў аднаго супрацоўніка ДАІ, а Зімніцкі — штурхануў іншага. Крымінальныя справы гарадзенцаў суддзя Дзмітрый Кендаль аб'яднаў у адну вытворчасць. Канстанцін Паляк раскаяўся і віну прызнаў, а Дзмітрый Зімніцкі — часткова. Яны не знаёмыя паміж сабой.

Працягваецца суд над гарадзенцамі за гвалт у дачыненні да супрацоўнікаў ДАІ

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 18 лістапада 2020 года працягнуў судовыя слуханні па крымінальнай справе мясцовых жыхароў Канстанціна Паляка і Дзмітрыя Зімніцкага.

Гродна: абвешчаны прысуд Зімніцкаму і Паляку

Суд Кастрычніцкага раёна Гродна 23 лістапада 2020 года вынес прысуд Дзмітрыю Зімніцкаму і Канстанціну Паляку па крымінальнай справе па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса. Дзмітрый Зімніцкі атрымаў два с паловай гады абмежавання волі з адбыццём па месцы жыхарства (хатняй "хіміі"), а Канстанцін Паляк — тры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»