Канстанцін Ханін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 жніўня 1979
Дата затрымання: 21 студзеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 19 чэрвеня 2023
Суддзя: Бубенчык Дзмітрый
Пракурор: Шалковіч Антон
Заява аб прызнанні палітвязнем
Канстанцін Сяргеевіч Ханін жыхар Астраўца. Працаваў таксістам у Мінску. З 20 жніўня 2020 года ім зацікавіліся сілавікі, быў пад падпіскай аб нявыездзе, ездзіў на ўсе судовыя пасяджэнні. 20 студзеня 2021 г. было перадапошняе пасяджэнне суда, на якім пракурор папрасіў для Канстанціна 3 гады калоніі.
Асуджаны 21 студзеня 2021 года за каментар у інтэрнэце па арт. 130 Крымінальнага кодэкса — (Распальванне варожасці ці варажнечы) да 2 гадоў і 6 месяцаў калоніі.
У чэрвені 2023 г. стала вядома, што палітвязень выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.