Канстанцін Карней
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 4 чэрвеня 2003
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Карней Канстанцін Дзмітрыевіч 6 сакавіка 2023 года быў асуджаны судом Цэнтральнага раёна горада Мінска.
Суддзя Шабуня асудзіла яго па ч.1 арт. 342 - Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх да 1 года і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
З'ехаў з Беларусі.
31 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
У 2024 г. дададзены ў базу вышуку Расіі.
"У мяне ў назе знаходзілася страйкбольная куля". Канстанцін Карней пра медычную дапамогу на Акрэсціна