Канстанцін Дудараў
Былы палітвязень
Дата затрымання: 21 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 10 ліпеня 2023
Суддзя: Мальцаў Сяргей
21 чэрвеня 2022 года ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля вынесены прысуд мясцоваму жыхару Канстанціну Іванавічу Дудараву. Суддзя Сяргей Мальцаў прызнаў яго вінаватым паводле арт. 367 Крымінальнага кодэкса ("Паклёп у адносінах да Лукашэнкі") і агучыў прысуд: год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
У даход дзяржавы вырашана канфіскаваць мабільны тэлефон абвінавачанага — ён прызнаны "сродкам здзяйснення злачынства".
Справа разглядалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці невядомыя.
Утрымліваўся ў СІЗА-3, далейшы адрас высветліць не атрымалася.
Па падліках праваабаронцаў, Канстанцін мусіў выйсці на волю летам 2023 г.