Кацярына Вілюга
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жуковіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Кацярына Эдуардаўна Вілюга была асуджана 9 і 10 чэрвеня 2022 г. у судзе Савецкага раёна горада Мінска па арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх да 3 гадоў "хатняй хіміі" (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу). Разам з ёй асудзілі Гардыёнак Алену Віктараўну. Справу разглядала суддзя Жуковіч.
Абедзве дзяўчыны знаходзіліся пад закладам.