Кацярына Шунько

Дата нараджэння: 10 сакавіка 1994

Дата затрымання: 15 чэрвеня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Блізнюк Юлія

Пракурор: Дудко Аксана

Шунько Кацярына Аляксандраўна - IT-шніца з Мінска. Была затрымана 15 чэрвеня 2022 года. 26 чэрвеня ёй абралі меру стрымання, і да суда яна знаходзілася пад закладам. Яе абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту на праспекце Пераможцаў 13 верасня 2020 года і асудзілі па артыкуле 342 КК РБ.
Кацярына размясціла фота з акцыі пратэсту ў сябе ў Інстаграм. Хтосьці перадаў гэтае фота ў чат-бот "Предожка ГУБОП".
Супраць абвінавачанай быў пададзены пазоў КУП "Мінсктранс" на суму 28.667, 14 рублёў. Ён будзе разгледжаны асобна ў парадку грамадзянскага судаводства.

11 кастрычніка 2022 года ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска суддзя Юлія Блізнюк, пры ўдзеле дзяржаўнага абвінаваўцы Дудко Аксаны, разгледзела крымінальную справу і пастанавіла прызначыць пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ ("хімія") тэрмінам на 2 гады.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»