Кацярына Пазушка
Дата затрымання: 5 траўня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шабуня Вікторыя
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Кацярына Пазушка была абвінавачана ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядала суддзя Вікторыя Шабуня, дзяржабвінаваўца – памочнік пракурора Арцём Цвяткоў.
Кацярына была затрыманая з 5 па 7 траўня, затым да суда вызваленая пад паручальніцтва.
Пацярпелым па справе выступае ўчастковы інспектар міліцыі Цэнтральнага ОУУС Мінска Артур Кохан.
Суд пастанавіў прызначыць Кацярыне Пазушка пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін два гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Асудзілі дзяўчыну, якая абразіла ўчастковага інспектара, нібыта датычнага да смерці Рамана Бандарэнкі