Кацярына Новікава

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата нараджэння: 23 лістапада 1990

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Карсюк Дзмітрый

Справы: Пратэсты Мінск

2 чэрвеня 2023 года да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі» — асудзілі Кацярыну Уладзіміраўну Новікаву.

Яе прызналі вінаватай паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разгледзеў у судзе Цэнтральнага раёну Мінска Дзмітрый Карсюк.

Кацярыну затрымалі напрыканцы сакавіка. Яе вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду.

23 чэрвеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»