Кацярына Купрыянава

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 2 сакавіка 1976

Дата затрымання: 16 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў

Дата вызвалення: 3 сакавіка 2022

Кацярына Аляксееўна Купрыянава была затрымана 16 лютага 2022 г. у межах крымінальнай справы паводле ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Справу распачалі за распаўсюд і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.

Кацярыне прысудзілі 15 сутак, якія яна адбыла на Акрэсціна. Але пасля вызвалення яе завезлі ў КДБ, адтуль у РАУС, і ў выніку зноў прысудзілі 15 сутак, пасля чаго Кацярыну адпусцілі на волю 17 сакавіка 2022 г. і суда па крымінальнай справе не было. 

Пасля вызвалення Кацярына пакінула Беларусь.

Распачата 9 крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму: каго затрымалі?

У КДБ Беларусі 20 лютага паведамілі аб затрыманні ўдзельнікаў груп, якія планавалі «зрыў рэферэндуму па зменах і дапаўненнях у Канстытуцыю». Супрацьпраўныя дзеянні гэтых людзей заключаліся ў рассылцы лістоў з заклікам да сябраў выбарчых камісій "лічыць галасы сумленна".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»