Кацярына Ганчарова
Дата нараджэння: 18 жніўня 1987
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рамашка Кацярына
Пракурор: Бараноўскі Аляксей
Справы: Пратэсты Брэст, Справа карагодаў
Кацярына Міхайлаўна Ганчарова была асуджаная па "справе карагодаў". У судзе Брэсцкага раёна 15 лістапада 2021 года ёй вынеслі прысуд паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
16 траўня 2024 года ў судзе Савецкага раёна г. Гомеля будзе разгледжана справа "Аб пераводзе асуджанага да пакарання ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу для адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Справу будзе разглядаць суддзя Мажэйка Святлана.
Да 1,5 года калоніі: у Брэсце асудзілі дзявятую і дзясятую партыю па "справе карагодаў"