Кацярына Філіпеня

Былая палітзняволеная

Дата нараджэння: 23 ліпеня 1980

Дата затрымання: 16 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Кацярына Андрэеўна Філіпеня была затрымана 16 траўня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). З 27 траўня яна ўтрымлівалася ў СІЗА-1.

11 жніўня 2022 г. жанчыну прызналі вінаватай і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Кацярыну адпусцілі ў зале суда.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»