Кацярына Цыунэль

Дата нараджэння: 26 ліпеня 1989

Дата затрымання: 18 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шчоткіна Юлія

Судом Ленінскага раёна горада Мінска 27 ліпеня 2023 года была разгледзена крымінальная справа супраць Цыунэль Кацярыны Юр'еўны. Справу на падставе ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) разгледзела суддзя Юлія Шчоткіна.

Кацярыну асудзілі да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі»

Кацярына прызнала віну і распавяла, што такім чынам выказвала нязгоду з затрыманнямі ўдзельнікаў мірных шэсцяў і фізічнага ўдзеяння, якое прымянялася супраць іх з боку сілавікоў. Яна пазнала сябе на фотаздымках.

Вядома, што да прысуду жанчына знаходзілася пад вартай. Яе вызвалілі ў зале суда.

18 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»