Кацярына Цэван
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 23 ліпеня 1992
Дата затрымання: 10 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Капцэвіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Кацярына Уладзіміраўна Цэван была затрымана 10 кастрычніка 2023 года ў межах крымінальнай справы аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу). Падстава - удзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе.
Па сцвярджэнні праўладных тэлеграм-каналаў, яна спявала "Магутны Божа" на прыступках філармоніі ў жніўні 2020 года.
Кацярына ўтрымлівалася ў СІЗА-1. Разгляд справы быў прызначаны на 27 снежня 2023 года ў судзе Заводскага раёна Менска. Справу разглядала суддзя Алена Капцэвіч, якая агучыла прысуд — 2 гады абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").
19 студзеня 2024 г. унесена МУС у "спіс экстрэмістаў".