Кацярына Броўка
Дата нараджэння: 30 студзеня 2001
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клімчук Марына
Групы: Журналісты
Справы: Пратэсты Мінск
Кацярына Алегаўна Броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Жанчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса.
У судзе Ленінскага раёну Мінска 6 сакавіка 2023 года суддзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне тры гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (“хатняй хіміі”).
24 сакавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Рэдактарку БТ асудзілі на тры гады “хатняй хіміі” за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе