Кацярына Аўдзейчык
Дата нараджэння: 11 жніўня 1990
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Сівец Іна
Справы: Пратэсты Мінск
Аўдзейчык Кацярына Алегаўна асуджана судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 11 красавіка 2023 года справу разгледзела суддзя Іна Сівец.
28 ліпеня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
14 ліпеня 2023 г. разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Лапко Максім.
7 і 14 жніўня 2024 года ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Мінска суддзя Лаўрыновіч Вольга будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".