Кацярына Шабетнік
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата нараджэння: 9 жніўня 1997
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Жуковіч Алена
Справы: Пратэсты Мінск
Шабетнік Кацярына Андрэеўна асуджаная 14 снежня 2023 года ў судзе Савецкага раёна Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Утрымлівалася ў ІЧУ Акрэсціна, потым паўтара месяца - у Турме-8 (Жодзіна), перад судом была пераведзена ў СІЗА-1.
12 студзеня 2024 г. занесена МУС у "спіс экстрэмістаў".