Юзэф Нямера

пенсіянер

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 12 снежня 1957

Дата затрымання: 27 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 ліпеня 2022

Суддзя: Кулеш Віталь, Бубенчык Дзмітрый, Рачынскі Мікалай

Пракурор: Шалковіч Антон

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Юзэф Тамашавіч Нямера - пенсіянер, жыхар Гародні, спачатку асуджаны на 2 з паловай гады "хатняй хіміі", а затым пакаранне яму замянілі на 1 год і 6 месяцаў калоніі. 

На Нямеру завялі крымінальную справу па двух артыкулах: 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Юзэф Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў Гародні 6 верасня і абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПу. Пры тым ён штурхнуў аднаго з міліцыянтаў. Гэта і стала падставай для ўзбуджэння справы. Да першага суда, які адбыўся ў лістападзе 2020 года, ён знаходзіўся ў СІЗА.

На судзе першай інстанцыі Нямеру прысудзілі 2,5 гады абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія"). У студзені Гарадзенскі абласны суд перагледзеў справу, бо пракурор падаў апеляцыйны пратэст, але тады рашэнне было пакінутае ў сіле. У сакавіку Гарадзенская абласная пракуратура накіравала апеляцыйны пратэст і на гэта рашэнне, і тады яно было адменена, а справа накіравана на новы разгляд. У выніку Нямеру замянілі пакаранне на 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 15 ліпеня 2022 г. выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 22.

За гвалт над супрацоўнікам міліцыі судзяць Юзафа Нямеру, пацярпелага схавалі за шырмай

У Беларусі суды пачалі разгляд крымінальных спраў па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса, звязаных з гвалтам, альбо пагрозай прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў.

У Гародні асудзілі Юзафа Нямеру за тое, што бараніў жанчыну і штурхануў міліцыянта

Суд Кастрычніцкага раёну Гародні 12 лістапада вынес прысуд па крымінальнай справе 63-гадовага Юзафа Нямеры. Гарадзенца вінавацілі адразу па двух артыкулах крымінальнага кодэксу - 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Пенсіянера, які абараніў жанчыну на маршы ў Гродне, замест "хатняй хіміі" адправяць у калонію

13 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся перагляд крымінальнай справы ў дачыненні да 63-гадовага жыхара Гародні Юзэфа Нямеры, абвінавачанага паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса - 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Вынесенае паўгода таму пакаранне - 2,5 гады "хатняй хіміі" - замянілі на 1,5 года пазбаўлення волі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»