Юрый Зінавенка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Краўчанка Вольга

3 жніўня 2021 года ў судзе Кастрычніцкага раёна, суддзя Вольга Краўчанка прысудзіла да аднаго года хатняй хіміі і магілёўца — Юрыя Зінавенку. Зінавенка прызналі вінаватым у абразе супрацоўніка МУС праз каментар у сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі". Міліцыянт быў з Ганцавічаў.

Сваю віну Зінавенка прызнаў. На працэсе ён абараняў сябе сам, без адваката. Адзінае, Зінавенка прасіў паменшыць суму маральнай шкоды, якую з яго патрабаваў пацярпелы (1,5 тысячы рублёў), аднак у гэтай частцы кампенсацыю яму давядзецца выплаціць цалкам. Затое адносна "пашанцавала" з прысудам — адзін год хатняй хіміі замест двух гадоў, якія патрабавала дзяржабвінаваўца.

Магілёўцы атрымалі "хатнюю хімію" за абразу міліцыянтаў

Суды Кастрычніцкага і Ленінскага раёнаў Магілёва 3 жніўня вынеслі прысуды двум магілёўцам за абразу супрацоўнікаў міліцыі, піша MayDay.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»