Юрый Жарскі

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Калядаў Канстанцін

Юрыя Жарскага абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады па артыкуле 369 Крымінальнага кодэкса. Юрый Жарскі працуе вартаўніком у Людвінава, па стане здароўя яму нельга падымаць цяжару з-за дрэннага зроку. Мае чацвярых дзяцей. Сельсавет даў станоўчую характарыстыку яму і сям'і, адзначыў актыўны ўдзел у самадзейнасці ад сельсавета. На працы характаразавалі таксама з добрага боку.

Справу разглядаў суддзя Канстанцін Калядаў.

Па матэрыялах абвінавачання, Юрый Жарскі 26 мая 2020 года пад пастом пра падзеі на пікеце Сяргея Ціханоўскага ў сетцы Аднакласнікі на старонцы іншага карыстальніка пакінуў каментар з абразай старэйшага ўчастковага Бабруйскага ГУУС Андрэя Комара. Пацярпелы на судовае паседжанне 3 снежня не з’явіўся, але вылучыў пісьмова матэрыяльны пазоў за кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1000 рублёў.  

Крымінальная справа на Жарскага была ўзбуджаная 17 чэрвеня 2021 года. У яго дома прайшоў ператрус, канфіскавалі тэлефон і сістэмны блок.

У судзе Вілейскага раёна 7 снежня вынесены прысуд: два гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу, прызнаць матэрыяльны пазоў Комара ў памеры 1000 рублёў.

Два суды за абразу ўчастковага Комара прайшлі ў Вілейцы

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»