Юрый Зарэцкі
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Суддзя: Парэмскі Яраслаў
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Юрыя Зарэцкага асудзілі за нанясенне надпісаў супраць вайсковага ўварвання расійскіх войск ва Украіну (арт. 341 Крымінальнага кодэкса).
Справа разглядалася судом Чыгуначнага раёна Гомеля 13 чэрвеня. Працэс вёў суддзя Яраслаў Парэмскі, які пастанавіў прызнаць Зарэцкага вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе арышту на тэрмін тры месяцы.
Да суда абвінавачаны знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.
Выказаў сваё стаўленне да вайны ва Украіне — атрымаў тры месяцы арышту