Юрый Вальчук

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Акавітая Таццяна

Тры гады калоніі — за захоўванне патронаў і распаўсюд персанальных дадзеных

Суд Цэнтральнага раёна ў сакавіку асудзіў да трох гадоў калоніі Юрыя Вальчука. Яго абвінавацілі па ч. 2 арт. 295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да паляўнічай агнястрэльнай гладкаствольнай зброі) и ч. 3 арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб персанальных дадзеных). Справу разгяладала суддзя Таццяна Акавітая.
Юрыя затрымлівалі ў межах «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса, але дома знайшлі патроны, якія захоўваліся ў мужчыны яшчэ з маладосці. За гэта ўзбудзілі крымінальную справу.
Цяпер Юрый утрымліваецца ў магілёўскай турме і чакае разгляду апеляцыйнай скаргі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»