Юрый Усніч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 сакавіка 1985
Дата затрымання: 13 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 сакавіка 2024
Суддзя: Пірожнікава Таццяна
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Юрый Віктаравіч Усніч скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж і Інстытут інфармацыйных тэхналогій БДУІР, да затрымання 3 месяцы працаваў тэсціроўшчыкам. Быў затрыманы 13 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Юрыю прад'явілі абвінавачванні і змясцілі яго ў СІЗА-1.
У канцы сакавіка 2022 справу Юрыя перадалі ў пракуратуру. 8 красавіка пачаўся разгляд справы, а 12 красавіка яго прызналі вінаватым і прызначылі два з паловай гады калоніі агульнага рэжыму.
Па падліках праваабаронцаў вызвалены вясной 2024 года.
Жыхара Мінска Усніча пакаралі калоніяй за ўдзел у жнівеньскіх акцыях пратэсту 2020 года