Юрый Трапачоў

Дата нараджэння: 1 траўня 1983

Дата затрымання: 8 жніўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Харошка Алег

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Юрый Трапачоў. Фота з сацыяльных сетак.

Юрыя Васільевіча Трапачова абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч. 1 арт. 361-1), паклёпе на Лукашэнку (ч. 2 арт. 367), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Пакуль вядома, што абвінавачаны Трапачоў працаваў памочнікам машыніста ў лакаматыўным дэпо ў Гомелі, яму – 41 год.

У Гомельскім абласным судзе 9 лістапада 2022 года ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд. Суд пастанавіў шляхам частковага складання абвінавачанняў, канчаткова прызначыць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін чатыры гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

2 лютага 2023 г. КДБ уключыў палітвязня ў "спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Утрымліваўся ў СІЗА-3. Месца адбывання пакарання ўдакладняецца.

Памочніка машыніста з Гомеля Юрыя Трапачова пакаралі калоніяй па пратэсных артыкулах

У Гомельскім абласным судзе 9 лістапада ў закрытым судовым пасяджэнні вынесены прысуд Юрыю Трапачову. Яго абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фарміравання (ч.1 арт. 361-1), паклёпе на прэзідэнта (ч. 2 арт. 367), распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. арт. 130), а таксама ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»