Юрый Ташкінаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 сакавіка 1982

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 верасня 2024

Суддзя: Піскуноў Аляксандр

Групы: Бізнесмены

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Памілаванне / амністыя

Справы: Данаты

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Хана Штайнмюлер — дэпутатка Бундэстага ад партыі "Саюз 90/Зялёныя"

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Юрый Ташкінаў

Юрый Анатольевіч Ташкінаў - прадпрымальнік і рэзідэнт Гомельскага тэхнапарку. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч. 1 арт. 130 КК) і  фінансаванні дзейнасці экстрэмісцкага фармавання (арт. 361-2 КК).

17 жніўня 2023 года Ташкінаву прысудзілі пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады. Гомельскі абласны суд разглядаў гэтую справу ў закрытым рэжыме пачынаючы з 20 ліпеня. Справу вёў суддзя Аляксандр Піскуноў.

На 27 кастрычніка 2023 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Юрыя ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксей Рыбакоў.

Вядома, што прысуд набыў моц і Юрый пачаў адбываць пакаранне, куды накіравалі Юрыя пасля СІЗА-3, невядома. 

3 лістапада 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

3 лістапада 2023 г унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

Выйшаў на волю 4 верасня 2024 г. па памілаванні. 

Гомельскага прадпрымальніка асудзілі за падтрымку Украіны і данаты ў фонд салідарнасці

У Гомельскім абласным судзе 17 жніўня 2023 года вынесены прысуд прадпрымальніку і рэзідэнту Гомельскага тэхнапарку Юрыю Ташкінаву.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»