Юрый Шчучко

Дата нараджэння: 28 лютага 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
  • арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Цалкоў Іван

Групы: Актывісты

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Юрыя Пятровіча Шчучко за ўдзел у паслявыбарчай акцыі пратэсту затрымалі ў Рэчыцы 30 жіўня 2020 года і пасля двух сутак аштрафавалі на 15 базавых велічынь. Асцерагаючыся далейшага пераследу, у верасні 2020 года Юрый Шчучко з'ехаў з Беларусі. Спачатку жыў ва Украіне, дзе займаўся грамадскай дзейнасцю, а пасля ўварвання туды расійскіх войскаў пераехаў у Польшу. Спецыяльная вытворчасць у адносінах да Юрыя Шчучко была распачатая Рэчыцкім раёным аддзелам СК першага сакавіка. 

Суд Лоеўскага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу. Як пазначана ў раскладзе судовых пасяджэнняў, працэс вёў суддзя Іван Цалкоў, які да нядаўняга часу з’яўляўся старшынёй суда Лоеўскага раёна. 18 ліпеня 2024 году Шчучко завочна асудзілі да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і шасці тысяч рублёў штрафу.

Рэчыцкага актывіста прызналі вінаватым паводле некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса:

  • арт. 188 (“паклёп”);
  • ч. 3 арт. 203-1 (“незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных”);
  • ч. 1 і 2 арт. 340 (“загадзя ілжывае паведамленне аб небяспецы”);
  • ч. 1 арт. 366 (“гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, альбо іншай асобы, якая выконвае грамадскі доўг”);
  • ч. 1 арт. 368 (“абраза Лукашэнкі”);
  • арт. 369 (“абраза прадстаўніка ўлады”);
  • арт. 391 (“абраза суддзі альбо народнага засядацеля”).

Таксама ад Юрыя Шчучко хочуць атрымаць кампенсацыю маральнай шкоды цэлы шэраг цяперашніх рэчыцкіх міліцыянтаў і жонкі некаторых з іх. Гэта 21 чалавек, кожнаму з якіх прысудзілі ад адной да шасці тысячы рублёў кампенсацыі маральнай шкоды. Так, ён мусіць выплаціць гомельскаму АМАП 51 рубель 68 капеек. Апроч гэтага, са Шчучко хочуць спагнаць 3557 рублёў у даход дзяржапарату.

9 жніўня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Пяць гадоў калоніі, 21 "пацярпелы" ў справе: адбыўся завочны суд над рэчыцкім актывістам

Суд Лоеўскага раёна ў парадку спецвытворчасці разглядзеў крымінальную справу ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко.

Пачынаецца завочны суд над рэчыцкім актывістам Юрыем Шчучко

Суд Рэчыцкага раёна 25 чэрвеня 2024 года ў парадку спецвытворчасці пачынае разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 45-гадовага мясцовага актывіста Юрыя Шчучко.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»